Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камароўскі перамагае на выбарах прэзыдэнта Польшчы


У другім туры выбараў прэзыдэнта Польшчы пасьля падліку 95 працэнтаў галасоў перамагае сьпікер Сэйму Браніслаў Камароўскі. Паводле папярэдніх дадзеных, Камароўскі набірае болей як 52 працэнты галасоў. Ягоны канкурэнт Яраслаў Качынскі – болей як 47 працэнтаў. Чакаецца, што афіцыйныя вынікі галасаваньня будуць падведзеныя ўжо сёньня.

Выбары ў Польшчы праводзяцца пасьля гібелі прэзыдэнта Леха Качынскага, брата апазыцыйнага кандыдата, у авіякатастрофе 10 красавіка.
XS
SM
MD
LG