Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лётнішча ў Нью-Ёрку аднавіла працу


У Нью-Ёрку адзін з тэрміналаў міжнароднага лётнішча імя Джона Кэнэдзі аднавіў сваю працу пасьля таго, як з-за ананімнага тэлефанаваньня пра пагрозу выбуху зь яго былі эвакуаваныя ўсе пасажыры. Амаль адначасна з тэлефанаваньнем у будынку тэрміналу была знойдзеная падазроная сумка. Пазьней высьветлілася, што бомбы ў ёй не было.

Інцыдэнт здарыўся ў Дзень Незалежнасьці ЗША, калі колькасьць пасажыраў традыцыйна большая, чым у звычайныя дні.
XS
SM
MD
LG