Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ВОБЛАЧНА...
- ...але без дажджу. Вельмі цёпла: 18 — 31 С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
- У Менску канфэрэнцыя Нацыянальнага Форуму грамадзянскай супольнасьці на тэму "Дарожная мапа Ўсходняга партнэрства для Беларусі".
ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:
- Cустрэча кіраўнікоў дзяржаваў Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі ў Астане. Чакаецца, што Аляксандар Лукашэнка прыме рашэньне пра фармат удзелу Менску ў гэтым саюзе і заадно высьветліць таямніцу, прагаласавала Палата прадстаўнікоў за ратыфікацыю адпаведнага Мытнага кодэксу, ці не.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
- У 1789 нарадзіўся пісьменьнік Фадзей (або Тадэвуш) Булгарын. Ён прыйшоў на сьвет у шляхецкай сям’і Бэнэдыкта Булгарына ў маёнтку Пырашава пад Менскам. У сваім рамане "Іван Выжыгін", ва ўспамінах і нарысах шмат пісаў пра Беларусь. А сам стаў героем славутай беларускай паэмы "Тарас на Парнасе".
- У 1811 Вэнэсуэла абвясьціла незалежнасьць.
- У 1889 нарадзіўся францускі пісьменьнік Жан Както (пам. 1963).
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
- Дзень Сьвятых Кірыла і Мятода — нацыянальнае сьвята Чэхіі.
МІНУС 365:
- Год таму на сайце Свабоды: "Жыцьцё і норавы сучаснай Пэрсіі".
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
- "Мастак ня можа гаварыць пра сваё мастацтва, як расьліна ня можа гаварыць пра садоўніцтва".