Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына патрабуе прабачэньня ад Ізраілю


Турэччына гатовая нармалізаваць стасункі з Ізраілем, калі ён перапросіць за гібель турэцкіх грамадзянаў у сутычцы з ізраільскімі вайскоўцамі 31 траўня. Пра гэта, паводле паведамленьняў турэцкай прэсы, заявіў міністар замежных справаў Турэччыны Ахмэт Давутаглу. У іншым выпадку, паводле словаў міністра, стасункі паміж дзьвюма краінамі будуць разарваныя. Прадстаўнік ізраільскага ўраду ў сваю чаргу заявіў, што Ізраіль "не зьбіраецца прасіць прабачэньня за тое, што абараняў сябе".

31 траўня ля берагоў Газы ізраільскія вайскоўцы спынілі турэцкія караблі з гуманітарнымі грузамі. Тады загінулі 9 прапалестынскіх актывістаў, пераважна турэцкія грамадзяне.
XS
SM
MD
LG