Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 6-га ліпеня для Беларусі пачынае дзейнічаць Мытны кодэкс


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў паведаміў пра тое, што на саміце ЭўрАзЭС бакі падпісалі заяву пра ўступленьне ў сілу Мытнага кодэксу Мытнага зьвязу Расеі, Беларусі і Казахстану.

"У дачыненьня паміж трыма краінамі ён ужываецца ад 6 ліпеня, у адносінах паміж Расейскай Фэдэрацыяй і Казахстанам – ад 1 ліпеня 2010", – цытуе Мядзьведзева Інтэрфакс.

Менск настойвае, што ніхто ня мае права забіраць мыта


Беларусь па-ранейшаму лічыць, што пасьля таго, як пачаў дзейнічаць Мытны кодэкс, чальцы Мытнага зьвязу ня маюць права спаганяць мыта.

"Беларускі бок пастаянна ставіць пытаньне пра тое, што фармаваньне Мытнага саюзу і Адзінай мытнай прасторы, безумоўна, вядзе да скасаваньня мыта ва ўзаемным гандлі ", – паведаміў першы віцэ-прэм'ер РФ Ігар Шувалаў.

У той жа час ён падкрэсьліў, што "да фармаваньня Адзінай эканамічнай прасторы і ўступленьня ў дзеяньне ўсіх пагадненьняў, якія фармуюць АЭП, у кожным боку застаецца права спаганяць мыта, пры фармаваньні АЭП такіх магчымасьцяў не застанецца".

Шувалаў дадаў, што Беларусь лічыць, што нават у цяперашні момант пры стварэньні Адзінай мытнай прасторы ў бакоў такое права зьнікае.

Прэсавая служба Лукашэнкі тлумачыць выгады Мытнага зьвязу
XS
SM
MD
LG