Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назарбаеў хоча кіраваць 30 год


Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў заявіў, што застанецца кіраўніком краіны яшчэ 10 год, "калі дазволіць здароўе". У інтэрвію расейскаму тэлеканалу "Вести" ён сказаў, што хацеў бы застацца, каб убачыць падваеньне казаскага эканамічнага росту і прадукцыйнасьці к 2020 году.

Нурсултан Назарбаеў ачольвае Казахстан з 1990 году. Мінулага месяца парлямэнт краіны ўхваліў палажэньне аб лідэру нацыі, якое пакідае за Назарбаевым пажыцьцёвыя кіроўчыя паўнамоцтвы нават у выпадку яго сыходу з прэзыдэнцкай пасады. У аўторак прэзыдэнту спаўняецца 70 год.
XS
SM
MD
LG