Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон дапаможа ўрэгуляваць Нагорны Карабах


Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан заклікала Армэнію і Азэрбайджан заключыць доўгатэрміновае пагадненьне адносна статусу Нагорнага Карабаху. Яна таксама зьвярнулася да Турэччыны з рэкамэндацыяй як найхутчэй адчыніць мяжу з Армэніяй.

Нагорны Карабах аддзяліўся ад Азэрбайджану ў 1991 годзе ў выніку паўстаньня тамтэйшага армянскага насельніцтва. Турэччына тады заблякавала сваю мяжу з Армэніяй на знак салідарнасьці з Баку.

Напярэдадні Клінтан сустрэлася з прэзыдэнтам Азэрбайджану Ільхамам Аліевым. Перад сёньняшняй сустрэчай з армянскім лідэрам Сэржам Сарксянам яна выказала гатовасьць Белага дому дапамагчы бакам урэгуляваць канфлікт.
XS
SM
MD
LG