Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэль-Авіў аднаўляе перамовы з палестынцамі


Міністар абароны Ізраілю Эхуд Барак мае сёньня сустрэцца з палестынскім прэм'ерам Салямам Фаядам. Напярэдадні прэм'ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу заявіў, што альтэрнатываў наўпроставаму дыялёгу паміж бакамі няма. Сёньня ізраільскі лідэр мае падняць гэтую тэму на перамовах у Вашынгтоне.

Апошнімі месяцамі ЗША дамагаліся аднаўленьня ізраільска-палестынскага мірнага працэсу пры сваім пасярэдніцтве.

Палестынскі бок раней адмаўляўся вяртацца за стол перамоваў да поўнага замарожваньня пабудовы новага жытла ў габрэйскіх паселішчах на палестынскіх тэрыторыях.
XS
SM
MD
LG