Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве з разьмеркавальніка выходзяць на волю бамжы


Як паведаміў у суботу агенцтву "Інфэрфакс-Украіна" пракурор Дарніцкага раёну Кіева Ўладзімір Петракоўскі, пракуратуры даручана ажыцьцяўляць кантроль за выхадам затрыманых са спэцустановы.

У пятніцу ў прымальніку-разьмеркавальніку знаходзіліся 113 чалавек, затрыманых з падазрэньня, што яны займаюцца бадзяжніцтвам. У разьмеркавальнік яны траплялі па рашэньні суду на 30 сутак.

1 ліпеня Канстытуцыйны суд Украіны апублікаваў рашэньне, паводле якога прызнаныя неканстытуцыйнымі затрыманьне i ўтрыманьне ў спэцыяльна адведзеных для гэтага ўстановах людзей, якіх падазраюць у бадзяжніцтве. Бамжам вяртаюць іх рэчы і грошы, калі такія былі, і выпускаюць на волю.
XS
SM
MD
LG