Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў павіншаваў амэрыканцаў


Спробы прымяншаць значэньне нядаўніх зрухаў у паляпшэньні сувязяў паміж Расеяй і ЗША беспэрспэктыўныя. Пра гэта гаворыцца ў лісьце расейскага прэзыдэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева, які ён накіраваў амэрыканскаму прэзыдэнту Бараку Абаму з нагоды Дня Незалежнасьці ЗША 4 ліпеня.

На мінулым тыдні амэрыканскія ўлады паведамілі пра раскрыцьцё сеткі расейскіх шпіёнаў у ЗША. У віншавальным звароце, які сёньня абнародаваў Крэмль, Мядзьведзеў не ўпамінае пра шпіёнскі скандал, але запэўнівае, што двухбаковыя сувязі адпавядаюць сапраўдным інтарэсам народаў абедзьвюх краін. Ужо само гэта, піша Мядзьведзеў, прадвызначае марнасьць спробаў “перашкодзіць нашай пасьлядоўнай працы ў партнэрскім духу”.

Мядзьведзеў згадвае, што ягоны візыт у ЗША таксама прайшоў у канструктыўным духу, а перамовы мелі прадметную накіраванасьць. Мядзьведзеў павіншаваў асабіста Абаму і яго сям’ю, а народу ЗША пажадаў посьпеху і росквіту.
XS
SM
MD
LG