Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн: старт кампаніі супраць рабства


Праваабарончая група ў Емэне сёньня заявіла, што пачынае кампанію супраць рабства ў краіне. Нявольніцтва было ў Емэне афіцыйна забароненае ў 1962-м годзе, але, паводле актывістаў, яго выпадкі зьяўляюцца дагэтуль. Мухамад Наджы Алаў, каардынатар няўрадавай арганізацыі Hood, напісаў на яе сайце, што камітэт упаўнаважаных асоб наведае тыя рэгіёны, дзе практыкуецца рабства і будзе тлумачыць “рабаўладальнікам” усю цяжкасьць іх віны.

Кампанія стала водгукам на сэрыю артыкулаў на сайце навінаў "al-Masdaronline", дзе паведамлялася аб стаўленьні да нявольнікаў, якіх налічваюць у краіне каля пяцісот.
XS
SM
MD
LG