Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швайцарыя вырашае лёс Палянскага


Міністэрства юстыцыі Швайцарыі заявіла, што рашэньне адносна запыту аб экстрадыцыі ў ЗША рэжысэра Рамана Палянскага будзе прынятае найбліжэйшым часам.

“Вэрдыкту засталося чакаць нядоўга”, – сказаў сёньня афіцыйны прадстаўнік міністэрства, адмовіўшыся пры гэтым паведаміць іншыя дэталі.

76-гадовага рэжысэра вінавацяць у Злучаных Штатах у незаконнай сувязі з 13-гадовай дзяўчынкаю ў 1977 годзе. Цяпер Палянскі знаходзіцца ў Швайцарыі пад хатнім арыштам.
XS
SM
MD
LG