Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стрыптыз у Асунсьёне


Дыега Марадона суцяшае Ліянэля Мэсі пасьля разгрому Аргентыны Нямеччынаю

Дыега Марадона суцяшае Ліянэля Мэсі пасьля разгрому Аргентыны Нямеччынаю

Ня будзем дабіваць Марадону – гульня зборнай Аргентыны супраць Нямеччыны стала лякмусавай паперкай для трэнэрскіх здольнасьцяў геніяльнага футбаліста.

Аргентына вылецела з мундыялю ня так, як Бразылія. Пэнтакампэоны змагаліся – і з галяндцамі, і з сабой. А каманда Марадоны, якая на чэмпіянаце магла крыўдзіць толькі слабых, была проста безапэляцыйна згвалчаная немцамі.

На гэтым чэмпіянаце сьвету галоўны трэнэр зборнай Аргентыны запомніўся толькі выказваньнямі, да якіх шмат хто пасьпяшаўся паставіцца сур’ёзна. Эўрапейскі футбол, як высьветлілася, зусім не памёр, а трэсьці голымі цялёсамі ў цэнтры Буэнас-Айрэсу – абяцаньне на выпадак чэмпіёнства – Марадону не давядзецца.

Парагвайская мадэлька Ларыса Рыкельмэ напярэдадні чвэрцьфінальнага матчу Парагвай – Гішпанія таксама паабяцала публічна разьдзецца. Натуральна, у цэнтры Асунсьёну. І толькі тады, калі Парагвай выйдзе ў паўфінал. Гішпанскі галеадор Давід Вілья моцна расчараваў усіх, хто чакаў дэманстрацыі Ларысіных вабнотаў, нашмат больш прыцягальных за Марадонавы – гішпанцы выйгралі ў драматычным матчы. Аднак нават нягледзячы на гэта мадэлька ўсё-ткі зладзіць стрыптыз – захацела ўзьняць настрой сваім футбалістам і проста землякам. Гулялі парагвайцы і сапраўды самааддана, на стрыптыз дакладна зарабілі.

Парагвайскі брамнік Хуста Вільяр ліквідуе небясьпеку

Паўсюль тыражуецца інфармацыя, што зборная Гішпаніі ўпершыню прабілася ў паўфінал першынства сьвету па футболе. Дэ-юрэ – гэта праўда, але дэ-факта гішпанцы ўжо аднойчы ўваходзілі ў чацьвёрку найлепшых зборных плянэты. Гэта здарылася ў 1950-м, аднак тады проста адрозьнівалася формула турніру – чатыры найлепшыя зборныя гулялі ў фінальнай групе, чэмпіёнамі сталі ўругвайцы, яны набралі больш пунктаў за бразыльцаў, швэдаў ды няўдачнікаў-гішпанцаў, якія засталіся на апошнім – 4-м месцы. Мяркую, што гадаванцы Вісэнтэ дэль Боске пераўзыдуць той рэкорд і выйграюць сёлета сваю першую бронзу.

На мундыялі застаюцца толькі 4 каманды і толькі 4 матчы. Паўфіналы Ўругвай – Галяндыя ды Нямеччына – Гішпанія (6-7 ліпеня), гульня за 3-е месца (10 ліпеня) і фінал (11 ліпеня). Фінал, які другі чэмпіянат запар можа стаць чыста эўрапейскім.

Давід Вілья пад партнэрамі пасьля голу гішпанцаў у вароты Парагваю

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG