Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: чатыры ахвяры тэракту ў Рамадзі


На захадзе Іраку ў горадзе Рамадзі сьмяротніца падарвала сябе паблізу адміністрацыйнага будынку. Загінулі ня менш як чатыры чалавекі, каля сарака параненыя.

Апошнімі днямі актыўнасьць ваеўнікоў у правінцыі Анбар, цэнтрам якой зьяўляецца Рамадзі, памацнілася.

Мінулага аўторка сілы бясьпекі застрэлілі на ўскраіне гораду сьмяротніка з выбухоўкаю, прадухіліўшы тым самым тэракт.
XS
SM
MD
LG