Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан спаткалася ў Баку з Аліевым


Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан правяла сёньня ў Баку перамовы з прэзыдэнтам Азэрбайджану Ільхамам Аліевым.

Аліеў заявіў, што спадзяецца на дапамогу Вашынгтону ў разьвязаньні канфлікту Азэрбайджану і Армэніі вакол Нагорнага Карабаху. Клінтан у сваю чаргу адзначыла важнасьць названых Аліевам праблемаў для Злучаных Штатаў. Далей сустрэча праходзіла пры зачыненых дзьвярох.

Праблема Нагорнага Карабаху стане тэмаю перамоваў Клінтан і з кіраўніцтвам Армэніі ў Ерэване, куды дзяржсакратарка ЗША прыляціць з Баку.

У часе паездкі па краінах Усходняй Эўропы і Каўказу Клінтан пабывала ва Ўкраіне, Польшчы, а ў панядзелак мае намер наведаць Грузію.

XS
SM
MD
LG