Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Атунбаева пачала першы візыт за мяжу


Прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева праводзіць сёньня свой першы замежны візыт пасьля афіцыйнага ўступленьня на пасаду.

Атунбаева бярэ ўдзел у паседжаньні кіраўнікоў дзяржаваў ЭўрАзЭс у сталіцы Казахстану Астане.

У ходзе візыту плянуюцца таксама двухбаковыя перамовы з удзельнікамі саміту.

З вынікаў рэфэрэндуму ў Кіргізстане 27 чэрвеня Роза Атунбаева была абраная прэзыдэнтам пераходнага пэрыяду з тэрмінам паўнамоцтваў да канца 2011 году.
XS
SM
MD
LG