Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэксыка: выбары на фоне актаў тэрору


У Мэксыцы сёньня праходзяць рэгіянальныя выбары, азмрочаныя арганізаванымі наркамафіяй актамі гвалту.

У дзесяці мэксыканскіх штатах маюць абраць губэрнатараў, у шэрагу гарадоў – мэраў і дэпутатаў мясцовых органаў улады.

Падчас перадвыбарнай кампаніі былі ўчыненыя шматлікія напады, за якімі, як цьвердзяць улады, стаяць групоўкі наркамафіі. Найбольшы розгалас мела забойства Радольфа Торэ, лідэра перадвыбарнай гонкі ў штаце Тамаўліпас, дзе выбіраюць губэрнатара.

Прэзыдэнт Мэксыкі Фэліпэ Кальдэрон заклікаў грамадзянаў прыйсьці на выбары, каб “паказаць, што іх нельга запалохаць”.
XS
SM
MD
LG