Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Філіпіны: 15 ахвяраў аварыі аўтобуса


На Філіпінах у выніку катастрофы аўтобуса загінулі 15 чалавек, блізка 50-ці параненыя.

Паведамляецца, што ў аўтобуса адмовілі тармазы. Каб не наехаць на пешаходаў, шофэр быў змушаны скіраваць аўтобус у агароджу.

Гэта другая дарожная аварыя з удзелам аўтобуса ў правінцыі Сэбу за апошнія тыдні. У чэрвені ў горадзе Баламбан пры катастрофе аўтобуса, арандаванага іранскімі студэнтамі, загінуў 21 чалавек.
XS
SM
MD
LG