Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэтрэўс ачольвае сілы ў Аўганістане


Амэрыканскі генэрал Дэйвід Пэтрэўс сёньня афіцыйна ўступае на пасаду ачольніка міжнародных сілаў у Аўганістане.

Выступаючы напярэдадні ў амэрыканскім пасольстве ў Кабуле, Пэтрэўс падкрэсьліў неабходнасьць аб’яднаць намаганьні вайскоўцаў і цывільных структур для барацьбы з экстрэмістамі. “Мы тут, каб перамагчы”, – заявіў генэрал.

Дэйвід Пэтрэўс пераняў пасаду ў Аўганістане ад генэрала Стэнлі Маккрыстала, якога адправілі ў адстаўку пасьля таго, як у часопіснай публікацыі ён выступіў з крытыкаю шэрагу амэрыканскіх высокапастаўленых асобаў.
XS
SM
MD
LG