Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Г.Клінтан сустрэлася з У.Някляевым на саміце дэмакратыі ў Кракаве


У Кракаве, дзе праходзіць сьвяткаваньне 10-годзьдзя Супольнасьці дэмакратый, у суботу адбылася сустрэча дзяржсакратара ЗША Гілары Клінтан зь лідэрам кампаніі “Гавары праўду” Уладзімірам Някляевым.

Як паведамляе сайт кампаніі “Гавары праўды”, дыялёг праходзіў у гарадзкой ратушы.

Гілары Клінтан і Уладзімір Някляеў абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі. Падчас размовы спадар Някляеў “зазначыў дакладнасьць ацэнак, выкладзеных у справаздачы Дзяржаўнага дэпартамэнту пра стан правоў чалавека” ў Беларусі. Ён падзякаваў Гілары Клінатан за прынцыповую пазыцыю.

Паводле кіраўніцы Дзярждэпартаменту, “Злучаныя Штаты будуць пасьлядоўнымі ў палітыцы, датычнай да Беларусі, асабліва ў сфэры правоў чалавека”.

Напрыканцы Гілары Клінтан заявіла: “сілы, які разьвіваюць дэмакратыю ў Беларусі, могуць разьлічваць на падтрымку ЗША”, паведамляе сайт кампаніі “Гавары праўду” са спасылкай на ўласную інфармацыю з Кракава.

“Супольнасьць дэмакратый” - міжнародная арганізацыя, мэта якой - пашырэньне дэмакратыі ў сьвеце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG