Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ выдзеліць Украіне амаль 15 мільярдаў даляраў


Місія Міжнароднага валютнага фонду ва Ўкраіне прапануе Радзе дырэктараў арганізацыі выдзеліць краіне крэдыт памерам 14,9 мільярда даляраў. Паведамленьне было абнародавана сёньня на афіцыйным сайце МВФ.

"Чакаецца, што Рада дырэктараў МВФ разгледзіць гэтае пытаньне напрыканцы ліпеня, пасьля таго, як будуць прынятыя заканадаўчыя зьмены датычна бюджэту і фінансавага сэктару", - дадаецца ў прэсавым рэлізе.

У 2009 годзе МВФ замарозіў выдзяленьне Ўкраіне крэдыту стэнд-бай з-за ўнутрыўладных канфліктаў, што спаралізавалі здольнасьць Кіева весьці пасьлядоўную бюджэтную палітыку.
XS
SM
MD
LG