Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістаў кампаніі “Гавары праўду!” затрымалі, прычакаўшы, пакуль сыдзе прэса


Актывісты кампаніі ўскладаюць кветкі да магілаў ахвяраў вайны на Вайсковых могілках.

У Менску раніцай 3 ліпеня затрымалі пяцёх актывістаў кампаніі «Гавары праўду!». Пра гэта БелаПАНу паведаміў адзен з актывістаў кампаніі Юры Алейнік.

Паводле ягоных слоў, каля 25 актывістаў кампаніі вырашылі адзначыць Дзень вызваленьня Менску і ўсклалі кветкі да помніка ахвярам сталінскіх рэпрэсій у парку Чалюскінцаў. Пасьля гэтага яны паехалі на Вайсковыя могілкі ў Менску.

Алейнік: «Там людзі ўсклалі кветкі да магілаў герояў вайны, у тым ліку да магілаў нашых нацыянальных герояў — Якуба Коласа і Янкі Купалы».

Пасьля таго, як людзі пачалі разыходзіцца, за імі паехалі машыны супрацоўнікаў палка міліцыі спэцыяльнага прызначэньня.

Алейнік: «Тых, хто быў у майках з эмблемай кампаніі „Гавары праўду!“, затрымалі на скрыжаваньні вуліцы Залатая Горка і Казлова. Гэта здарылася пасьля таго, як сышлі журналісты з фота- і відэакамэрамі, усіх астатніх не чапалі».

Паводле Юр’я Алейніка, усіх затрымалі для «высьвятленьня асобы» й адвезьлі ў УУС Савецкага раёну Менску.

У пастарунку ў актывістаў узялі тлумачэньні, зьнялі адбіткі пальцаў, сфільмавалі на відэа і па трох гадзінах утрыманьня вызвалілі без складаньня пратаколаў.


У Парку Чалюскінцаў ля помніка ахвярам вайны.
Юры Алейнік
У Парку Чалюскінцаў ля крыжа ахвярам сталінскіх рэпрэсій.
Супрацоўнікі міліцыі цікавяцца пра дазвол на првядзеньне акцыі.
Не забылі і тых, хто змагаўся словам. Ля магіл Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG