Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманым расейскім шпіёнам адмоўлена ў вызваленьні пад заклад


Суд амэрыканскага штату Вірджынія адмовіў у пятніцу ў праве вызваленьня пад заклад тром зь дзесяці падазраваных у сувязях з расейскай выведкай. Усе трое ўдзельнікаў судовых слуханьняў – сямейная пара Патрысія Мілс і Майкл Зоталі, а таксама Міхаіл Семяненка – былі дастаўленыя назад у турму, пасьля таго, як сужэнцы прызналіся, што з’яўляюцца расейскімі грамадзянамі Натальляй Пераверзевай і Міхаілам Куцыкам. Як заявіла пракуратура, дзеці сужэнцаў будуць неўзабаве накіраваныя сваякам у Расею, падае ВВС.
Паведамляецца, што справы шасьцярых іншых расейскіх шпіёнаў былі заслуханыя напярэдадні ў Нью-Ёрку. Гэтым падазраваным таксама было адмоўлена ў праве вызваленьня пад заклад. Яшчэ адзін фігурант па справе схаваўся ад правасудзьдзя на Кіпры.
XS
SM
MD
LG