Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віцебскаму журналісту Сяргею Серабру не дазволілі фатаграфаваць парад да Дня Незалежнасьці


Сяргей Серабро

Сяргей Серабро


Міліцыянты спынялі яго на чатырох розных кантрольна-прапускных пунктах, калі ён спрабаваў прайсьці ў цэнтар гораду з фотаапаратам.

Паводле Сяргея Серабра, прычыны для забароны называліся розныя. У адным месцы яму сказалі, што ў яго завялікі фотаапарат. Маўляў, «з такімі вялікімі праходзіць нельга». Хоць у апублікаваным у мясцовых СМІ сьпісе забароненых прадметаў пра фотаапараты нічога ня сказана: паведамлялася толькі, што праз КПП ня пусьцяць са зброяй і напоямі ў непразрыстай тары, а таксама зь незарэгістраванай сымболікай.

На яшчэ адным КПП Сяргею Серабру сказалі, што ў яго няма акрэдытацыі. Чым дужа зьдзівілі: якая акрэдытацыя патрэбная, каб проста трапіць на вуліцу Леніна? Журналіста не прапусьцілі нават пасьля таго, як ён паказаў пасьведчаньне фотакарэспандэнта БелаПАН.

На апошнім КПП міліцыянты сказалі наўпрост: «Сяргей Васілевіч, вас загадана не прапускаць».

Сяргея Серабра ведаюць у горадзе перадусім як рэдактара незалежнага сайту «Народныя Навіны Віцебску», дзе пэрыядычна зьяўляюцца фатаздымкі апазыцыйных акцый. Чаму міліцыянты супраць таго, каб на сайце асьвятляліся дзяржаўныя сьвяты, Сяргей Серабро не разумее.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG