Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

З Пэрыс Хілтан зьнялі абвінавачаньні ў захоўваньні марыхуаны


Судзьдзя адмысловага суду на Чэмпіянаце сьвету па футболе ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы зьняла абвінавачаньні з галівудзкай зоркі Пэрыс Хілтан ў сувязі з падазрэньнем у захоўваньні ёю марыхуаны. Напярэдадні Хілтан была затрыманая ў порце Элізабэт, куды прыбыла, каб паглядзець гульню Бразылія-Нідэрлянды. Паліцыя даставіла зорку ў пастарунак непасрэдна са стадыёну, паколькі ёй падалося, што Хілтан курыла марыхуану. Паведамляецца, што на судовым паседжаньні зорка трымалася сьціпла і спакойна.
XS
SM
MD
LG