Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пакістанскім Лагоры праходзіць агульны антытэрарыстычны страйк



Ва ўсходнепакістанскім горадзе Лагор на знак пратэсту супраць дзеяньняў тэрарыстаў зачыненыя ўстановы і крамы. Мясцовае насельніцтва гэткім чынам згадвае ахвяраў двух апошніх выбухаў, у выніку якіх у чацьвер загінулі 43 чалавекі, а каля 200 былі параненыя.
Паведамляецца, што ў часе расьсьледаваньня была знойдзеная амуніцыя для 20 сьмяротнікаў і столькі ж камплектаў адзеньня паліцэйскага спэцназу. Праводзяцца допыты, аднак пакуль ніхто не затрыманы.

Акцыі пратэсту пачаліся ўчора. Людзі выходзяць на вуліцы і заклікаюць улады зрабіць неадкладныя захады, каб пакласьці канец тэрарызму.
XS
SM
MD
LG