Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль ня будзе выбачацца перад Турэччынай


Ізраільскія ўлады не зьбіраюцца прасіць выбачэньня ў Турэччыны за гібель дзевяці грамадзянаў гэтай краіны, якія знаходзіліся на борце судна, якое імкнулася прарваць блякаду паласы Газа і было затрыманае ізраільскімі вайскоўцамі 31 траўня.
Паводле ізраільскага прэм’ера Бэн’яміна Нэтан’яху, улады краіны шкадуюць аб загінулых, аднак ня будуць выбачацца за дзеяньні вайскоўцаў, “абаранялі ўласнае жыцьцё”.
У той жа час Нэтан’яху падкрэсьліў, што хоча пазьбегнуць абвастрэньня стасункаў паміж Тэль-Авівам і Анкарой.
Прэм’ер пацьвердзіў, што сустракаўся на гэтым тыдні адзін з прадстаўнікоў яго кабінэту сустракаўся з высокімі прадстаўнікамі Турэччыны.
XS
SM
MD
LG