Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пэтрэўс заклікаў да аб’яднаньня намаганьняў у барацьбе з тэрарызмам


Новы кіраўнік вайсковымі сіламі ЗША і НАТО ў Аўганістане генэрал Дэвід Пэтрэўс заклікаў аб’яднаць цывільныя і ваенныя намаганьні ў антытэрарыстычнай апэрацыі.Пра гэта ён заявіў, выступаючы ў амбасадзе ЗША ў Кабуле. З нагоды маючага адбыцца заўтра амэрыканскага сьвята – Дня незалежнасьці ў амбасаду былі запрошаныя больш за паўтары тысячы аўганскіх, амэрыканскіх і замежных гасьцей.гасьцей..

Гэта быў першы публічны выступ Пэтрэўса на яго новай пасадзе. Раней яе займаў генэрал Стэнлі Маккрыстал, які сышоў у адстаўку пасьля крытыкі супрацоўніцтва паміж амэрыканскімі цывільнымі ўладамі і васковым кіраўніцтвам у Азганістане.
XS
SM
MD
LG