Як падае агенцтва France-Presse са спасылкай на мясцовыя ўлады, колькасьць ахвяраў у Конга ў выніку выбуху аўтацыстэрны і далейшага пажару дасягнула прынамсі 100 чалавек. Паведамляецца, што бэнзавоз ехаў з Танзаніі і перавярнуўся, калі быў непадалёк ад Санж. Адбыўся выбух, выцекла паліва, пачаўся пажар у бліжэйшых дамах. Улады лічаць, што ахвяраў будзе значна болей.