Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон уводзіць жорсткія правілы адносна кантактаў са СМІ


Міністар абароны ЗША Робэрт Гейц загадаў вышэйшаму вайсковаму кіраўніцтву інфармаваць Пэнтагон перад тым, як даваць інтэрвію СМІ. Высокія ваенныя службовыя асобы ўжо азнаёмленыя з адпаведнай інструкцыяй на гэты конт. Як паведамляе Agence France-Presse, такія захады прынятыя ў сувязі са скандалам, які выклікала інтэрвію кіраўніка вайсковага кантынгенту ў Аўганістане генэрала Стэнлі Маккрыстала часопісу "Rolling Stone". У размове з журналістамі генэрал, які пазьней сышоў у адстаўку, дазволіў сабе крытыку на адрас адміністрацыі ЗША.
Тым часам у самім Пэнтагоне заяўляюць, што захады па кантролі за інфармацыяй распрацаваныя перад тым, як адбыўся інцыдэнт з Маккрысталам.
XS
SM
MD
LG