Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аргентына судзіць свайго былога лідэра


У Аргентыне распачаўся суд над былым вайсковым кіраўніком краіны Хархэ Рафаэлем Відэлам.

Вайсковая хунта на чале зь Відэлам узяла ўладу ў краіне ў выніку перавароту ў 1976 годзе.

Раней Відэла быў ужо асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне за дачыненьне да катаваньняў і забойстваў тысяч людзей цягам так-званай "бруднай вайны" супраць левай апазыцыі.

У сувязі з тагачаснымі падзеямі перад судом паўстала агулам больш за 20 чалавек.
XS
SM
MD
LG