Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Што губляюць і што выйграюць Беларусь і Расея ад мытнага саюзу? Паўнавартасная мытная мяжа на ўсходзе Беларусі – крок да катастрофы ці да эўрапейскай пэрспэктывы? Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць шэф-рэдактар газэты “Наша ніва” Андрэй Дынько, аглядальнік расейскай газэты “Коммерсант” Павал Шарамет і эканамічны аглядальнік нашага радыё Стась Івашкевіч.

Слухайце перадачу ў нядзелю, з 18-й гадзіны.

А зараз прапануем Вам фрагмэнты перадачы.

Дынько: Калі ў саюзе двух Беларусь мела нейкі голас, магла заблякаваць прыняцьцё нейкіх рашэньняў, то ў мытным саюзе трох ствараецца большасьць Расеі і Казахстана, якія маюць аднатыпныя эканомікі. ...Што набывае Беларусь гэтым уключэньнем у «расейскі сьвет»? У зоне ўплыву Расеі няма ніводнай дэмакратычнай дзяржавы.

Шарамет: Рэжымы ў Расеі і Казахстане далёкія ад эўрапейскіх, але іх нельга параўноўваць з тым таталітарызмам, які існуе ў Беларусі. І эканамічныя рэжымы ў Расеі і Казахстане нашмат больш лібэральныя, чым у Беларусі....Мытны саюз усталёўвае роўныя, зразумелыя правілы гульні. Каб не ўзьнікала сытуацый ні з кантрабандным цукрам з Бразыліі праз Беларусь, ні з польскім мясам, ні з кітайскім сухім малаком.

Івашкевіч: Мытны кодэкс саюзу больш прагрэсіўны, чым беларускі, ствараецца больш стымулаў для інвэстыцый. Але для існага беларускага рэжыму лібэралізацыя бізнэсу нават у такім фармаце азначае ў кароткатэрміновым пэрыядзе пагрозу, бо прыватны бізнэс стварае канкурэнцыю гэтым няўклюдным гігантам дзяржаўнай прамысловасьці.
  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

XS
SM
MD
LG