ЗАХМАРЫЦЦА...
...але наогул абыдзецца без дажджу. Цёпла: 14 — 27 С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
4 ліпеня
Сьвята паэзіі ў Вязынцы, на радзіме Янкі Купалы.
ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:
3 ліпеня
Роза Атунбаева ў Бішкеку прыносіць прысягу як прэзыдэнт Кіргізстану.
3-4 ліпеня
У Кракаве міжнародная сустрэча палітыкаў і актывістаў грамадзянскай супольнасьці, прысьвечаная абмеркаваньню выклікаў для дэмакратыі ў сьвеце.
4 ліпеня
Другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Польшчы, у якім за крэсла прэзыдэнта змагаюцца Браніслаў Камароўскі (Грамадзянская плятформа) і Яраслаў Качынскі (Права і справядлівасьць).
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
3 ліпеня
У 1876 нарадзілася Алаіза Пашкевіч (Цётка), беларуская пісьменьніца і грамадзкая дзяячка (пам. 1916).
У 1883 у Празе нарадзіўся нямецкамаоўны пісьменьніе габрэйскага паходжаньня Франц Кафка (пам. 1924).
У 1971 у Парыжы памёр Джым Морысан, лідэр славутага амэрыканскага рок-гурту "The Doors" (нар. 1943).
4 ліпеня
У 1807 нарадзіўся італьянскі рэвалюцыянэр Джузэпэ Гарыбальдзі, змагар за незалежнасьць і аб’яднаньне Італіі (пам. 1882).
У 1927 нарадзілася італьянская кіназорка Джына Лялябрыджыда.
У 1950 пачало вяшчаньне Радыё Свабодная Эўропа.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
3 ліпеня
Дзень незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Гістарычна 3 ліпеня да беларускай незалежнасьці дачыненьня ня мае і сталася дзяржаўным сьвятам толькі пры Аляксандру Лукашэнку, калі дзяржава перастала адзначаць Дзень абвешчаньня сувэрэнітэту 27 ліпеня, а традыцыйны Дзень беларускае незалежнасьці 25 сакавіка трапіў пад забарону. Раней, да прыходу Лукашэнкі, 3 ліпеня было Днём вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама Днём Менску, бо менавіта сталіца была вызваленая ў гэты дзень у 1944-м годзе. З гэтае нагоды 3 ліпеня 1961 году ў Менску ля манумэнту Перамогі быў запалены вечны агонь.
Міжнародны дзень каапэратываў.
4 ліпеня
Дзень незалежнасьці ЗША.
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: "Парад прымалі два Лукашэнкі".
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"Сапраўдная паэзія нічога не выражае; яна толькі называе магчымасьці. Адчыняе ўсе дзьверы. Вы можаце ўвайсьці ў любыя, якія вам даспадобы".
Джым Морысан