Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Ірану


Вашынгтон ўвёў новыя двухбаковыя санкцыі супраць Ірану. Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падпісаў сёньня законапраект, які прадугледжвае найбольш жорсткія абмежавальныя меры з тых, што дагэтуль уводзіліся ў дачыненьні да Тэгерану. Абама выказаў меркаваньне, што гэтыя захады могуць істотна абмежаваць магчымасьці Ірану фінансаваць сваю ядзерную праграму.

На мінулым тыдні абедзьве палаты амэрыканскага Кангрэсу зацьвердзілі жорсткія абмежаваньні для амэрыкаснкіх кампаніяў на ўдзел у пастаўках Ірану дызэльнага паліва і газу.

Неўзабаве пасьля таго, як у чэрвені сёлета Рада бясьпекі ААН абвясьціла аб новых міжнародных санкцыях супраць Ірану, Эўразьвяз дапоўніў іх больш жорсткімі двухбаковымі мерамі.
XS
SM
MD
LG