Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Косаве прагрымеў выбух


Сёньня ў Косаве адбыўся выбух у этнічна-падзеленым горадзе Мітравіца. Загінуў адзін чалавек, яшчэ 11 параненыя. Інцыдэнт адбыўся ў часе мітынгу, на якім каля тысячы сэрбаў пратэставалі супраць адкрыцьця косаўскім урадам офісу грамадзянскай рэгістрацыі ў той частцы гораду, дзе пераважаюць сэрбы. Паводле паліцыі, у натоўп была кінутая граната. Лекары паведамілі, што адзін чалавек памёр ад атрыманых ранаў у шпіталі.

Бялград і косаўскія сэрбы выступаюць супраць незалежнасьці Косава, якую этнічная бальшыня абвясьціла ў 2008 годзе.
XS
SM
MD
LG