Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Клінтан: Дзьверы НАТО для Ўкраіны адчыненыя


Дзяржаўная сакратарка ЗША Гілары Клінтан заявіла, што дзьверы ў Паўночнаатлянтычны альянс застаюцца адчыненымі для Ўкраіны, але рашэньне пра далучэньне да НАТО застаецца выключна за ёй самой. Клінтан зазначыла, што ЗША вітаюць працяг супрацоўніцтва паміж Украінай і НАТО, у прыватнасьці, правядзеньне сумесных вучэньняў Сі Брыз.

Сёньня Гілары Клінтан прыбыла з афіцыйным візытам ва Ўкраіну. Яна зьбіраецца сустрэцца з украінскім прэзыдэнтам Віктарам Януковічам. Учора ўвечары Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла закон "Аб прынцыпах унутранай і зьнешняй палітыкі", які прадугледжвае адмову ад інтэграцыі ў НАТО.
XS
SM
MD
LG