Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Дагестане яшчэ адзін выбух


У Дагестане на аўтадарозе Махачкала – лётнішча, недалёка ад гораду Касьпійск, адбыўся выбух. Ніхто не пацярпеў. Інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на Міністэрства ўнутраных справаў гэтай аўтаномнай рэспублікі Расеі паведамляюць, што выбуховае прыстасаваньне спрацавала на шляху сьледаваньня аўтамабіля, у якім знаходзіўся супрацоўнік міліцыі.

Раней сёньня на чыгуначным перагоне Манас-Ачы падарвалі таварны цягнік. З рэек зышлі 9 вагонаў. Машыніст і ягоны памочнік зьмешчаныя ў шпіталь.
XS
SM
MD
LG