Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь хоча ўвозіць нафту і газ празь літоўскія парты


Віктар Бура

Віктар Бура

Віцэ-прэм'ер Беларусі Віктар Бура пасьля сустрэчы ў Вільні з прэм'ер-міністрам Літвы Андрусам Кубілюсам паведаміў, што бакі абмяркоўвалі магчымасьць паставак звадкаванага газу ў Беларусь празь літоўскія парты. Акрамя гэтага, размова падчас перамоваў ішла і аб пастаўках нафты, перадае БЕЛТА.

Беларускі віцэ-прэм'ер сказаў, што на сустрэчы былі удакладненыя дэталі супольных беларуска-літоўскіх праектаў, аб якіх бакі дамовіліся падчас нядаўняга візыту ў Беларусь літоўскага прэм'ер-міністра.

«У прыватнасьці, мы гаварылі аб магчымасьці паставак нафты і звадкаванага газу празь літоўскі порт, - сказаў Віктар Бура. - Літоўскі бок азнаёміў нас з тэкстам камюніке, у якім агавораныя канкрэтныя праекты, накіраваныя на дывэрсыфікацыю паставак энэрганосьбітаў ".

Віктар Бура прыяжджаў у Вільню для ўдзелу ў пахаваньні былога прэзыдэнта Літвы Альгірдаса Бразаўскаса.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG