Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 ахвяраў нападу на амэрыканскую фірму ў Аўганістане


Ахвярамі нападу на жылы комплекс амэрыканскай гуманітарнай фірмы ў паўночнай аўганскай правінцыі Кундуз, паводле ўдакладненых дадзеных, сталі пяць чалавек. Губэрнатар правінцыі Махамад Амар паведаміў, што сярод забітых – грамадзяне Вялікай Брытаніі, Нямеччыны і Філіпінаў, а таксама два аўганскія паліцыянты. Талібы ўзялі на сябе адказнасьць за напад. Усе 6 нападнікаў забітыя.

Жылы комплекс, на які адбыўся напад, належыць фірме, якая працуе па кантракту з Агенцтвам ЗША ў міжнародным разьвіцьці, якое займаецца сацыяльна-эканамічнымі і гуманітарнымі праграмамі.
XS
SM
MD
LG