Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Газпром" пагадзіўся на стаўку транзыту $1,88


"Белтрансгаз" і "Газпром" падпісалі дадатковае пагадненьне да кантракту аб транзыце газу. Пра гэта паведаміў БелТА генэральны дырэктар "Белтрансгазу" Ўладзімер Маёраў.

"Бакамі падпісаныя неабходныя дакумэнты, у якіх устаноўлена стаўка па транзыце на 2010 год памерам $1,88 за 1 тысячу кубамэтраў на 100 кілямэтраў. Цяпер бакі праводзяць канчатковую зьверку разьлікаў", – сказаў Маёраў.

Падчас газавай вайны "Газпром" заплаціў Беларусі 228 мільёнаў даляраў доўгу за транзыт газу паводле меншай стаўкі — памерам 1,45 даляра. Беларускі бок тым часам настойваў на павелічэньні стаўкі транзыту да 1,88 даляра, і Аляксандар Лукашэнка нават пагражаў перакрыць транзыт расейскага газу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG