Лінкі ўнівэрсальнага доступу

21 чалавек загінуў у перастрэлцы ў Мэксыцы


У мэксыканскім штаце Санора 21 чалавек загінуў і яшчэ 6 былі параненыя ў выніку ўзброенай сутычкі паміж дзьвюма бандамі, якія кантралююць пастаўкі наркотыкаў. Перастрэлка завязалася ў 20 кілямэтрах ад мяжы з амэрыканскім штатам Арызона ў мястэчку Нагалес. Паліцыя адразу ж затрымала 9 чалавек, сярод іх былі 6 параненых.

Штат Санора вядомы тым, што праз яго праходзяць кантрабандныя маршруты ў ЗША. Гэта першая падобная сутычка за ўсю яго гісторыю.
XS
SM
MD
LG