Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане талібы напалі на замежнікаў


На поўначы Аўганістану ваеўнікі напалі на жылы комплекс, які належыць амэрыканскай кампаніі, што займаецца гуманітарнай дапамогай. Як паведамілі ўлады правінцыі Кундуз, былі забітыя аўганскія паліцыянт і ахоўнік, а таксама супрацоўнік нямецкай прыватнай ахоўнай фірмы. Яшчэ каля 20 чалавек былі параненыя.

Адказнасьць за напад узялі на сябе талібы. Губэрнатар Кундузу Махамад Амар паведаміў, што ў нападзе ўдзельнічалі як найменей 4 сьмяротнікі, двое зь іх ажыцьцявілі выбухі ля ўваходу ў будынак, дзе жывуць спэцыялісты з розных краінаў.
XS
SM
MD
LG