Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Болей як 40 чалавек --ахвярамі тэрактаў у Пакістане


Болей як 40 чалавек загінулі і як найменей 120 былі параненыя ў выніку двух самагубчых тэрактаў у пакістанскім горадзе Лахоры. Паводле інфармацыі мясцовых уладаў, тры сьмяротнікі ажыцьцявілі выбухі ля мусульманскай сьвятыні Дата-Барбар, дзе зьбіраюцца сотні пілігрымаў. Пакуль ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьці за выбухі.

У траўні ў Лахоры болей як 90 чалавек загінулі ў выніку нападаў на мячэці рэлігійнай сэкты Ахмадзіе. За многімі тэрактамі на рэлігійнай глебе ў Пакістане ў апошнія гады стаялі талібы і зьвязаныя зь імі радыкальныя групоўкі з правінцыі Пенджаб.
XS
SM
MD
LG