Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне ўхвалілі закон аб асновах унутранай і замежнай палітыкі


Вярхоўная Рада Ўкраіны ў ноч на пятніцу ўхваліла закон аб асновах унутранай і замежнай палітыкі краіны. Дэбаты ў парлямэнце доўжыліся да позьніх гадзін. Частка прадстаўнікоў апазыцыйных фракцыяў перад галасаваньнем пакінула залю паседжаньняў на знак пратэсту супраць таго, што большасьць унесеных апазыцыяй паправак была адхіленая.

Новы закон прадугледжвае, у прыватнасьці, пазаблёкавы статус Украіны. У дакумэнце адзначаецца таксама неабходнасьць выкарыстаньня ўкраінскай мовы ўва ўсіх сфэрах жыцьця – пры гарантаваньні свабоднага разьвіцьця і выкарыстаньня расейскай ды іншых родных моваў грамадзян Украіны.

XS
SM
MD
LG