Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: “шпіёнку” выпусьцілі пад заклад


Вікі Пэлаэс, адна з затрыманых у ЗША з падазрэньня ў шпіянажы на карысьць Расеі, пастановаю суду вызваленая пад заклад на суму 250 тысяч даляраў. Пэлаэс будзе знаходзіцца пад дамовым арыштам. Раней муж затрыманай, Хуан Лазара, прызнаўся ў супрацоўніцтве з расейскай выведкаю.

Яшчэ дваіх падазраваных, Рычарда і Сынтыю Мэрфі, пакінулі пад арыштам. Пастановы па хадайніцтвах астатніх затрыманых, што просяць вызваліць іх пад заклад, будуць вынесеныя пазьней.

Усяго ў ЗША з падазрэньня ў шпіянажы на карысьць Расеі арыштаваныя 10 чалавек. 11-га падазраванага затрымалі на Кіпры: пасьля таго, як яго выпусьцілі пад заклад, ён скрыўся.

Раней Масква і Вашынгтон падкрэсьлілі, што “шпіёнскі скандал” не прычыніцца да пагаршэньня расейска-амэрыканскіх дачыненьняў.
XS
SM
MD
LG