Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан: Атунбаева ўступіць на пасаду прэзыдэнта 3 ліпеня


У Кіргізстане ў чацьвер апублікавалі афіцыйныя вынікі рэфэрэндуму аб новай канстытуцыі, праведзенага 27 чэрвеня. Як паведамілі ў Цэнтравыбаркаме краіны, за новы асноўны закон прагаласавалі 90,55 працэнта выбарнікаў.

Такім чынам, большасьць грамадзянаў Кіргізстану падтрымала пераход ад прэзыдэнцкай да парлямэнцкай формы кіраваньня. Выбарнікі таксама пагадзіліся з прызначэньнем кіраўніцы часовага кіргіскага ўраду Розы Атунбаевай прэзыдэнтам краіны на пераходны пэрыяд да канца 2011 году. Чакаецца, што яна ўступіць на пасаду 3 ліпеня.
XS
SM
MD
LG