Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль гатовы выпусьціць з турмаў тысячу палестынцаў


Прэм’ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу заявіў пра гатовасьць выпусьціць з турмаў тысячу палестынцаў у абмен на ізраільскага салдата Гілада Шаліта, забранага ў палон ваеўнікамі ХАМАСу чатыры гады назад.

Раней сям’я Шаліта зьвярнулася да ізраільскага ўраду з патрабаваньнем актывізаваць высілкі для яго вызваленьня.

Леташняй восені ХАМАС распаўсюдзіў відэазапіс, каб давесьці, што Гілад Шаліт жывы. Пра цяперашні стан ізраільскага вайскоўца нічога невядома.
XS
SM
MD
LG