Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэмпбэл выклікалі ў крымінальны суд


Брытанскую топ-мадэль і актрысу Наомі Кэмпбэл выклікалі ў Міжнародны крымінальны суд на працэс у справе экс-прэзыдэнта Лібэрыі Чарлза Тэйлара, абвінавачанага ў ваенных злачынствах.

Пракуроры маюць намер удакладніць, ці атрымлівала Кэмпбэл у падарунак ад Тэйлара ў 1997 годзе неапрацаваны брыльянт. Абвінаваўчы бок хоча зьняпраўдзіць заявы Тэйлара, што ён ніколі ня меў такіх брыльянтаў.

Сьледзтва цьвердзіць, што экс-прэзыдэнт Лібэрыі выкарыстоўваў гэтыя каштоўныя камяні для фінансаваньня грамадзянскай вайны ў суседняй Сьера-Леонэ.

Паседжаньне суду ў Гаазе, на якім мае зьявіцца Наомі Кэмпбэл, прызначана на 29 ліпеня.
XS
SM
MD
LG