Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звыш 40 ахвяраў выбухаў у Пакістане


Звыш 40 чалавек загінулі і ня менш як 120 былі параненыя ў чацьвер у выніку тэрактаў у пакістанскім горадзе Лагоры. Тры сьмяротнікі ўчынілі выбухі каля мусульманскай сьвятыні Дата-Барбар, дзе зьбіраюцца сотні паломнікаў.

Пакуль што ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьці за тэракты. У траўні ў Лагоры больш як 90 чалавек загінулі ў выніку нападаў на мячэці рэлігійнай сэкты Ахмадые.
XS
SM
MD
LG