Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея запусьціць плывучую АЭС


Расея зрабіла істотны крок на шляху да запуску першай у сьвеце плывучай атамнай электрастанцыі. Сёньня ў Пецярбурзе было спушчана на ваду судна, на якім мяркуецца ўсталяваць АЭС.

Ачольнік расейскага ядзернага агенцтва Росатом Сяргей Кірыенка паведаміў, што плывучая АЭС, названая Акадэмік Ламаносаў, будзе вырабляць 80 мэгават электраэнэргіі. Для параўнаньня - адзін з рэактараў, якія плянуецца пабудаваць у беларускім Астраўцы - мае вырабляць каля 1000 мэгават.

Паведамляецца, што на поўначы Расеі было наважана яшчэ 6 магчымых месцаў для разьмяшчэньня іншых АЭС такога тыпу.
XS
SM
MD
LG